Даследчая дзейнасць школьнікаў - дзейнасць вучняў, якая звязана з рашэннем вучнямі творчай, даследчай задачы з загадзя невядомым вынікам і прапануе наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для даследавання ў навуковай сферы, зыходзячы з прынятых у навуцы традыцый: пастаноўку праблемы, вывучэнне тэорыі, падбор методык даследавання, збор матэрыялу, яго аналіз і абагульненне, уласныя вывады.Любое даследаванне мае такую структуру. Такі ланцужок з'яўляецца неад'емнай часткай даследчай дзейнасці, нормай яе правядзення.
Нягледзячы на несумненныя поспехі школьнікаў у засваенні даследчых уменняў і навыкаў, у практыцы правядзення даследчых работ захоўваецца тэндэнцыя да прадастаўлення работ, якія не адпавядаюць пералічаным вышэй патрабаванням.
Ніжэй пералічаны асноўныя памылкі настаўнікаў і вучняў:
- замена даследчай работы рэфератам, г. зн. аглядам розных навуковых крыніц;
- замена даследчай работы работай кампілятыўнага характару, г. зн. аб'яднаннем лагічна скампанаваных урыўкаў з розных тэкстаў;
- адсутнасць завершанасці ў рабоце, што тлумачыцца адсутнасцю сістэматычнага падыходу да даследчай дзейнасці;
- няздольнасць школьніка граматна весці дыскусію па абароне свайго даследавання і адказваць на пытанні журы і аўдыторыі, што гаворыць пра адсутнасць этапа папярэдняга абмеркавання на школьным узроўні.
Большасць цяжкасцей, асабліва ў пачатку даследчай дзейнасці, тлумачацца перш за ўсё тым, што самі даследчыкі не разумеюць розніцы паміж даследчай работай і рэфератам.
Да элементаў даследчай дзейнасці адносяцца:
- метады даследавання;
- наяўнасць эксперыментальнага матэрыялу;
- інтэрпрэтацыя дадзеных, аналіз і падагульненне.
Вучэбна-даследчая дзейнасць - гэта дзейнасць, галоўнай мэтай якой з'яўляецца адукацыйны вынік, яна накіравана на навучанне школьнікаў, развіцця ў іх даследчага мыслення.
У наступных раздзелах даецца спроба разгледзець увесь працэс падрыхтоўкі даследавання ад выбару тэмы да абароны работы.
Падрыхтоўка да правядзення даследавання
Падрыхтоўка да правядзення даследавання складаецца з некалькіх этапаў:
1. Вызначэнне аб'екта і прадмета даследавання.
2. Выбар і фармуліроўка тэмы, праблемы і абгрунтаванне іх актуальнасці.
3. Вывучэнне навуковай літаратуры па тэме.
4. Фармуліроўка гіпотэзы.
5. Фармуліроўка мэты і задач даследавання.
Аб'ект даследавання - гэта пэўны працэс ці з'ява, якія нараджаюць праблемную сітуацыю.
Прадмет даследавання - гэта канкрэтная частка аб'екта, унутры якой вядзецца пошук.
Тэма - ракурс, у якім разглядаецца праблема даследавання.
Вельмі часта школьнікі няправільна выбіраюць тэму даследавання . Напрыклад, вельмі цяжкія і аб'ёмныя тэмы або тыя, што з'яўляюцца "белымі плямамі" толькі для саміх маладых даследчыкаў.
Асноўныя крытэрыі выбару тэмы:
- пажадана, каб тэма была цікавай для вучня не толькі ў дадзены момант, але і мела непасрэдныя адносіны да папярэдне абранай ім спецыяльнасці;
- тэма павінна адпавядаць умовам, у якіх вядзецца даследаванне. Трэба выбраць тэму так, каб вучань самастойна змог знайсці матэрыял.
Вывучэнне літаратуры па абранай тэме - яшчэ адзін этап падрыхтоўкі да даследавання. Тут настаўнік можа падказаць вучню, прапанаваць пэўныя крыніцы інфармацыі.
Пасля ўдакладнення тэмы даследавання можна пераходзіць да выпрацоўкі гіпотэзы. Яна павінна быць правяраемай, утрымліваць здагадку, быць лагічна несупярэчлівай, адпавядаць фактам. Гіпотэза звычайна фармулюецца па наступнай схеме: "калі..., то...", "так..., як...", "пры ўмове, што...".
Затым фармулюецца мэта даследвавання. Яна можа пачынацца словамі: вылучыць, устанавіць, удакладніць, распрацаваць і г. д.
Фармуляваць задачы даследавання неабходна вельмі акуратна, бо апісанне іх вырашэння ў далейшым складзе апісанне і структуру раздзелаў даследчай работы. Задачы пералічваюцца ад найменш цяжкіх да самых складаных.
Вельмі важным з'яўляецца выбар правільнага метаду даследавання. Метад - гэта спосаб дасягнення мэты даследавання. Усе яны падзяляюцца на некалькі груп:
1. Тэарэтычныя метады
а) мадэліраванне;
б) абстрагаванне;
в) аналіз і сінтэз;
г) узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага;
2. Эмпірычныя метады
а) назіранне;
б) параўнанне;
в) эксперымент;
3. Матэматычныя метады
а) статыстычныя метады;
б) метады і мадэлі тэорыі графаў і сеткавага мадэліравання;
в) метады і мадэлі дынамічнага праграмавання;
в) метады і мадэлі масавага абслугоўвання;
г) метады візуалізацыі дадзеных (графікі, дыяграмы і г. д.).
<font color="#9370db">Правядзенне даследавання</font>
Правядзенне даследавання складаецца з <font color="#ff0000">двух этапаў</font>: уласна даследаванне і аналітычны, рэфлектыўны этап.
Пажадана скласці <font color="#ff0000">рабочы план</font> даследавання. У плане неабходна пазначыць мэту запланаваных эксперыментаў; пералічыць неабходны для іх правядзення інструментарый; формы запісаў у чарнавых сшытках. У рабочы план таксама ўключаецца першасная апрацоўка і аналіз вынікаў практычных даследаванняў, этап іх праверкі.
Такі рабочы план складаецца з трох блокаў:
<font color="#ff0000">Першы блок</font> - змест тэарэтычнай работы з вучнямі, дзе фармулююцца паняцці, закладаваецца падмурак даследчай дзейнасці.
<font color="#ff0000">Другі блок</font> - уласна эксперыментальная частка работы.
<font color="#ff0000">Трэці блок</font> - афармленне вынікаў работы. Мэтазгодна прадумаць спосаб паказу вынікаў свайго даследавання на гарадской і раённай навукова-практычнай канферэнцыі, адпрацаваць увесь матэрыял у выглядзе артыкула і тэзісаў, асэнсаваць магчымыя рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў даследавання.
Афармленне вынікаў даследавання
Прынята лічыць, што афармленне вынікаў даследавання - самы нязначны этап. На самой справе, гэта не так. Афармленне вынікаў даследавання - адзін з самых цяжкіх этапаў усёй работы настаўніка і вучня.
Існуе некалькі асноўных форм паказу вынікаў даследавання:
- навуковае сачыненне
- артыкул, тэзісы,
- даклад, паведамленне
Кожнай з форм характэрны свае асаблівасці напісання. Так, для публікацыі ў раённай газеце работа прадстаўляецца ў форме тэзісаў - сціслага пералічэння асноўных палажэнняў і вывадаў даследавання ці артыкула - разгорнутага зместу тэзісаў па той ці іншай праблеме.
Тэзісы заўсёды выяўляюць сутнасць зместу даследавання і дазваляюць сістэматызаваць і абагульніць увесь матэрыял. Падрыхтоўка тэзісаў да навукова-практычнай канферэнцыі "Крок у будучыню" стала ўжо традыцыйнай. Таму ніжэй прыведзены асноўныя патрабаванні да іх афармлення:
па зместу:
- абгрунтаванне актуальнасці тэмы;
- галоўны тэзіс;
- аргументацыя, доказы і вывады, якія пацвярджаюць тэзіс;
- асноўныя вывады.
па тэрміну прадстаўлення:
- за 1 месяц да пачатку канферэнцыі
па форме прадстаўлення:
- у 2 экземплярах на паперы
- у электронным выглядзе
- у фармаце Word (шрыфт не менш за 12пт, Times New Roman, інтэрвал 1,5. Палі: зверху і знізу - 20мм, злева - 30мм, справа - 10 мм)
Стварэнне прэзентацыі
Гэты этап я вылучыла асобным пунктам нездарма. У наш час, калі камп'ютарам валодае кожны школьнік, прэзентацыя можа адыграць ключавую ролю пры абароне даследчай работы.
Для таго, каб прэзентацыя атрымалася яркай і нагляднай, трэба ведаць некаторыя "хітрынкі".
Па-першае, НІКОЛІ не выбірайце фон для прэзентацыі з тых, што прапануе вам праграма (розныя кляновыя лісцікі, фігуры спартсменаў, кітайскія шторы на бардовым фоне). У той жа праграме ёсць магчымасць заліць фон градыентам, гэта глядзіцца куды лепей.
Па-другое, трэба падабраць фон і колер літар так, каб яны былі кантраснымі. Напрыклад, светлы фон і цёмныя літары ці наадварот. ПАДКАЗКА!! Калі вы будзеце выступаць ў светлай аўдыторыі і прэзентацыя будзе дэманстравацца на белым экране, то выбірайце цёмны фон для прэзентацыі і светлы колер для тэксту. Так ваша прэзентацыя будзе выйграваць у колеравай гаме.
Па трэцяе, пазбягайце ўжывання малюнкаў замест фона. Канешне, вельмі прыгожыя малюнкі прыроды самі па сабе добрыя, але ў прэзентацыі яны могуць быць не да месца.
Па-чацвёртае, не злоўжывайце анімацыяй. Чым больш розных эфектаў анімацыі вы выкарысталі, тым больш верагоднасць таго, што прэзентацыя "завісне" ў самы непатрэбны момант. Я сама карыстаюся наступнымі эфектамі: "ВЫЦВЕТАНИЕ", "ВОЗНИКНОВЕНИЕ". І ўсё. Астатнія эфекты пакіньце да святочных прэзентацый.
Па-пятае, на нацягвайце адзін фотаздымак зверху другога. Гэта непрыгожа. Прасцей зрабіць новы фотаздымак на новым слайдзе.
Па-шостае, калі вы карыстаецеся праграмай Power Point, то прэзентацыя павінна быць створана для версіі 2003 года (не для 2007 і для 2010). У настройках праграмы гэта лёгка зрабіць: СОХРАНИТЬ КАК - ПРЕЗЕНТАЦИЯ POWER POINT 97 - 2003.
І яшчэ: трэба правільна аформіць сцэнарый да выступлення. Ён друкуецца ў 3 экземплярах: адзін дакладчыку, адзін настаўніку і адзін таму, хто кіруе прэзентацыяй. Складаецца сцэнарый наступным чынам.
1. Усе слайды прэзентацыі захоўваюцца ў выглядзе малюнкаў (СОХРАНИТЬ КАК - ДРУГИЕ ФОРМАТЫ - ТИП ФАЙЛА - РИСУНОК В ФОРМАТЕ... - СОХРАНИТЬ ВСЕ СЛАЙДЫ).
2. Пасля таго, як у вас на камп'ютары паявіліся ўсе слайды, можна прыступіць да сцэнарыя. Ён робіцца ў фармаце Word. Усё вельмі проста: пасля загалоўка вы ўстаўляеце табліцу з 2 калонак. У першай калонцы будуць вашы слайды, у другой - тэкст да іх. Новая ячэйка табліцы - новы слайд. Такім чынам, усе будуць бачыць і сам тэкст, і малюнак, які павінен адпавядаць тэксту.
Калі ж на адным слайдзе многа інфармацыі, і трэба пераключаць некалькі разоў, я карыстаюся наступным: перад тым словам, дзе трэба пераключаць, стаўлю <font color="#ff0000">тлустую чырвоную кропку</font> (фламастарам або ручкай). Кропка вельмі вылучаецца на белым фоне, яе нельга не заўважыць.
У выніку, калі вы ўсё правільна зробіце, ваш сцэнарый будзе выглядаць прыблізна так:
або так:
Пры такім афармленні нават чужы чалавек, які будзе знаходзіцца за пультам, зразумее, калі трэба пераключаць слайды.
Стварэнне прэзентацыі
Гэты этап я вылучыла асобным пунктам нездарма. У наш час, калі камп'ютарам валодае кожны школьнік, прэзентацыя можа адыграць ключавую ролю пры абароне даследчай работы.
Для таго, каб прэзентацыя атрымалася яркай і нагляднай, трэба ведаць некаторыя "хітрынкі".
Па-першае, НІКОЛІ не выбірайце фон для прэзентацыі з тых, што прапануе вам праграма (розныя кляновыя лісцікі, фігуры спартсменаў, кітайскія шторы на бардовым фоне). У той жа праграме ёсць магчымасць заліць фон градыентам, гэта глядзіцца куды лепей.
Па-другое, трэба падабраць фон і колер літар так, каб яны былі кантраснымі. Напрыклад, светлы фон і цёмныя літары ці наадварот. ПАДКАЗКА!! Калі вы будзеце выступаць ў светлай аўдыторыі і прэзентацыя будзе дэманстравацца на белым экране, то выбірайце цёмны фон для прэзентацыі і светлы колер для тэксту. Так ваша прэзентацыя будзе выйграваць у колеравай гаме.
Па трэцяе, пазбягайце ўжывання малюнкаў замест фона. Канешне, вельмі прыгожыя малюнкі прыроды самі па сабе добрыя, але ў прэзентацыі яны могуць быць не да месца.
Па-чацвёртае, не злоўжывайце анімацыяй. Чым больш розных эфектаў анімацыі вы выкарысталі, тым больш верагоднасць таго, што прэзентацыя "завісне" ў самы непатрэбны момант. Я сама карыстаюся наступнымі эфектамі: "ВЫЦВЕТАНИЕ", "ВОЗНИКНОВЕНИЕ". І ўсё. Астатнія эфекты пакіньце да святочных прэзентацый.
Па-пятае, на нацягвайце адзін фотаздымак зверху другога. Гэта непрыгожа. Прасцей зрабіць новы фотаздымак на новым слайдзе.
Па-шостае, калі вы карыстаецеся праграмай Power Point, то прэзентацыя павінна быць створана для версіі 2003 года (не для 2007 і для 2010). У настройках праграмы гэта лёгка зрабіць: СОХРАНИТЬ КАК - ПРЕЗЕНТАЦИЯ POWER POINT 97 - 2003.
І яшчэ: трэба правільна аформіць сцэнарый да выступлення. Ён друкуецца ў 3 экземплярах: адзін дакладчыку, адзін настаўніку і адзін таму, хто кіруе прэзентацыяй. Складаецца сцэнарый наступным чынам.
1. Усе слайды прэзентацыі захоўваюцца ў выглядзе малюнкаў (СОХРАНИТЬ КАК - ДРУГИЕ ФОРМАТЫ - ТИП ФАЙЛА - РИСУНОК В ФОРМАТЕ... - СОХРАНИТЬ ВСЕ СЛАЙДЫ).
2. Пасля таго, як у вас на камп'ютары паявіліся ўсе слайды, можна прыступіць да сцэнарыя. Ён робіцца ў фармаце Word. Усё вельмі проста: пасля загалоўка вы ўстаўляеце табліцу з 2 калонак. У першай калонцы будуць вашы слайды, у другой - тэкст да іх. Новая ячэйка табліцы - новы слайд. Такім чынам, усе будуць бачыць і сам тэкст, і малюнак, які павінен адпавядаць тэксту.
Калі ж на адным слайдзе многа інфармацыі, і трэба пераключаць некалькі разоў, я карыстаюся наступным: перад тым словам, дзе трэба пераключаць, стаўлю <font color="#ff0000">тлустую чырвоную кропку</font> (фламастарам або ручкай). Кропка вельмі вылучаецца на белым фоне, яе нельга не заўважыць.
У выніку, калі вы ўсё правільна зробіце, ваш сцэнарый будзе выглядаць прыблізна так:
або так:
Пры такім афармленні нават чужы чалавек, які будзе знаходзіцца за пультам, зразумее, калі трэба пераключаць слайды.
Абарона работы
Пасля заканчэння даследавання, афармлення атрыманых вынікаў наступае апошні этап - абарона. На жаль, важнасць гэтага этапу часта недаацэньваецца, і тады нават якасна праведзенае даследаванне выглядае на публіцы непераканаўча. Аўтар або "завальвае" журы і аўдыторыю інфармацыяй, або на хаду імкнецца пабудаваць логіку выступлення. У абодвух выніках уяўленне ад такой абароны змазваецца. І наадварот, дасканала падрыхтаванае выступленне можа схаваць некаторыя недахопы работы і такім чынам павысіць шансы даследчыка на добрую ацэнку. Што ж неабходна ўлічваць пры падрыхтоўцы да выступлення?
Па-першае, трэба памятаць, што на ўсё выступленне адводзіцца толькі 5-7 хвілін. Тэму гаварыць не трэба (яе ўжо аб'явілі), спіс прачытанай літаратуры зачытваць таксама непажадана. Ні ў якім выпадку не трэба пераказваць змест усёй работы. Калі вучань не ўкладваецца ў рэгламент, то яго працяг толькі раздражніць аўдыторыю. На маёй памяці адзін вучань чытаў свой даклад на працягу 25 хвілін, увесь гэты час журы ледзь стрымлівалася ад таго, каб не задрамаць. У выніку работа вучня не атрымала высокай ацэнкі.
Па-другое, усё выступленне трэба падзяліць на сэнсавыя часткі. Першая частка - гэта уступ, тут вучань знаёміць аўдыторыю з мэтай, задачамі, гіпотэзай, метадамі даследавання, аргументуе яго актуальнасць і навізну. Яшчэ адна падказка: не трэба зачытваць увесь гэты матэрыял. Дастаткова некалькі разоў звярнуць увагу журы на адпаведныя слайды. Напрыклад, агучыць мэту даследавання, а задачы прапісаць на слайдзе і сказаць: "Шаноўнае журы, звярніце ўвагу на задачы даследавання". Такая формула дазволіць і паменшыць час выступлення, і прыцягнуць увагу аўдыторыі.
У асноўнай частцы выступлення трэба коратка пазнаёміць слухачоў з тэарэтычнай часткай даследавання. Самую значную ролю алыгрываюць уласныя вынікі даследавання, таму на іх неабходна засяродзіць ўвагу журы. На карысць выступлення будуць графікі, дыяграмы, табліцы, вынікі анкетавання, праведзенага да і пасля даследавання. Усе наглядныя матэрыялы павінны быць размешчаны такім чынам, каб іх бачылі ўсе прысутныя. І яшчэ: не забывайце, што тэкст і ілюстрацыі не павінны "напаўзаць" адно на адно, у конага элемента слайда павінна быць сваё месца.
Па-трэцяе, звярніце ўвагу на маўленне дакладчыка. Яно павінна быць ясным, дакладным, выразным, без граматычных і арфаэпічных памылак. Калі вучань чытае тэкст хутка, праглытваючы канчаткі слоў (імкнецца ўкласціся ў рэгламент), або ціха, без інтанацыі, то якасць выступлення зніжаецца.
Пасля выступлення журы або аўдыторыя можа задаць некалькі пытанняў. Гэта не значыць, што яны хочуць "засыпаць" дакладчыка. Часцей за ўсё пытанні задаюць тым, чыя тэма зацікавіла слухачоў. А каб правільна адказаць на пытанні, неабходна ведаць наступныя правілы:
1. Калі тэма пытання выйшла за межы вашага даследавання, не трэба на хаду прыдумваць адказ. Больш правільным будзе сказаць, што гэта не было прадметам даследавання або гэта стане тэмай наступнай даследчай работы.
2. Вельмі важна зразумець, што ад вас хоча пачуць апанент. Таму можна ўдакладніць змест пытання наступным чынам: "Ці правільна я зразумеў, што вы хочаце пачуць (пытаеце..., цікавіцеся..., маеце на ўвазе...) ...". Аднак нельга і пастаянна ўдакладняць пытанні: аўдыторыя падумае, што дакладчык не валодае матэрыялам.
3. Абавязкова перад адказам на пытанне трэба падзякаваць яго аўтару.
Структура даследчай работы
<blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>1. Тытульны ліст</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>2. Анатацыя</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>3. Змест работы</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>4. Уводзіны</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>5. Асноўная частка работы</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>6. Заключэнне</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>7. Спіс літаратуры</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote align="left"> <blockquote> <blockquote> <blockquote>8. Дадаткі (па неабходнасці)</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote> <blockquote> <blockquote> <blockquote> <blockquote>9. Рэцэнзія
</blockquote> </blockquote> </blockquote> </blockquote>Правілы афармлення работы
Уся работа друкуецца з аднаго боку ліста (акрамя анатацыі) шрыфтам Times New Roman, 14 пт праз 1 або 1,5 міжрадковы інтэрвал. Палі: левае - 30мм, правае - 15 мм, верхняе і ніжняе - 20 мм. Табуляцыя (абзац) павінен быць аднолькавым па ўсім тэксце работы - 1, 25 см.
Дапускаецца выпраўляць адрукоўкі і памылкі карэктарам і наносіць на тое ж месца правільны варыянт чорнай пастай, пры гэтым рукапісная праўка не павінна выдзяляцца з усяго тэксту.
Нумарацыя старонак прастаўляецца арабскімі лічбамі на верхнім палі справа без кропкі ў канцы. Нумарацыя пачынаецца з 3-й старонкі.
У даследчай рабоце нумаруюцца толькі часткі асноўнага раздзела па парадку (1, 2, 3), падраздзелы ўключаюць дзве лічбы (1.2., 1.3, 2.1., 2.2. і г.д.). Калі раздзел або падраздзел мае толькі адзін пункт, то ён не нумаруецца. Нумары раздзелаў і падраздзелаў, як і загалоўкі, выконваўцца тлустым шрыфтам.
Загалоўкі раздзелаў друкуюцца тлустым шрыфтам пасярэдзіне радка, першая літара вялікая, астатнія малыя, кропка пасля загалоўка не ставіцца, літары не падкрэсліваюцца. Калі загаловак складаецца з 2 сказаў, то пасля першага сказа ставіцца кропка. Загаловак аддзяляецца ад асноўнага тэксту 2 інтэрваламі. Кожны загаловак друкуецца зверху старонкі, пераносы слоў не дапускаюцца.
Тытульны ліст
Правілы афармлення тытульнага ліста настаўнікі могуць знайсці ў Палажэнні да конкурса. Калі ж Палажэнне па нейкіх прычынах не дайшло да школы, то афармляць тытульны ліст можна наступным чынам:
- Назва вучэбнай установы
- Тэма даследавання (без двукосся, калі гэта не цытата, і без слова "тэма")
- Від работы (навукова-даследчая работа, вучэбна-даследчая работа)
- Прозвішча, імя, клас выканаўцы
- Прозвішча, ініцыялы навуковага кіраўніка, пасада
- Горад (вёска) і год выканання даследавання
Назва работы друкуецца тлустым шрыфтам, які не перавышае асноўны шрыфт больш, чым на 4 пункты (напрыклад, калі ўся работа выканана шрыфтам 14 пт, то загаловак можна надрукаваць шрыфтам не больш за 18 пт).
Анатацыя
Анатацыя друкуецца на адваротным баку тытульнага ліста. Аб'ём анатацыі - 1/3. 1/4 частка аркуша паперы.
У анатацыі ўказваецца:
- асноўныя накірункі даследавання,
- кола чытачоў, каму можа быць карысна работа,
- практычныя выкладкі (дзе могуць быць прыменены вынікі даследавання).
Анатацыя складаецца і падпісваецца навуковым кіраўніком даследавання.
Змест работы
Змест знаходзіцца адразу пасля анатацыі, з новай старонкі. Ён ўключае ў сябе ўсе раздзелы, пункты і падпункты работы, спіс літаратуры, дадаткі (калі яны ёсць).
<font color="#9370db"> УВАГА!!!</font><font color="#ff0000"> </font>Нумарацыя пачынаецца з 3-га ліста (са зместу, бо тытульны ліст - гэта 1, анатацыя - гэта 2, а змест - гэта 3). Старонкі з дадаткамі не нумаруюцца, а самі дадаткі пералічваюцца ў алфавітным парадку (Дадатак А, Дадатак Б, Датдатак В).
Уводзіны |
4 |
1 Асноўныя тэрміны анамастыкі |
6 |
2 З гісторыі імя |
8 |
3 Аналіз асабовых імёнаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы |
12 |
4 Ад імя – да прозвішча |
14 |
5 Асноўныя групы прозвішчаў |
17 |
6 Аналіз прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы |
20 |
7 Этымалогія прозвішчаў вучняў Хальчанскай базавай школы |
22 |
8 Этымалогія прозвішчаў настаўнікаў Хальчанскай базавай школы |
32 |
Заключэнне Спіс літаратуры |
35 37 |
Дадатак А. Значэнне імёнаў |
|
Уводзіны
Ва ўводзінах коратка расказваецца гісторыя даследавання, абазначаецца яго мэта, задачы, аб'ект і прадмет даследавання, указваецца гіпотэза і метады даследавання, яго навізна і практычная значнасць. Аб'ём уводзін - 1 старонка.
Асноўная частка
Асноўную частку разбіваюць на пункты і падпункты (пры неабходнасці). Аб'ём асноўнай часткі не павінен перавялічваць 2/3 ад усёй работы. Калі ў асноўнай частцы работы сустракаюцца табліцы, дыяграмы, схемы, малюнкі і іх памер не перавышае 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца па ходу тэксту і нумаруюцца па парадку (Табліца 1., Табліца 2. ; Малюнак 1., Малюнак 2. ) Пасля нумара ілюстрацыі ўказваецца яе назва (Малюнак 15. Герб роду Прушынскіх). Назва і нумар устаўляюцца пад ілюстрацыяй.
Калі ж памер ілюстрацый перавялічваюць 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца ў дадатку, а ў тэксце работы ў квадратных дужках на іх робяцца спасылкі [Дататак А, Табліца 1].
Пры неабходнасці ў тэксце работы даюцца спасылкі на літаратурныя крыніцы з указаннем нумару тома і старонкі. Напрыклад, [4, с.58], [21, т.3, с.193]. Нумар літаратурнай крыніцы адпавядае яе нумару ў спісе літаратуры.
Заключэнне
Заключэнне змяшчае кароткія вывады, ацэнку дасягненняў, доказу гіпотэзы, распрацоўку рэкамендацый па выніках даследавання, практычнае прымяненне вынікаў даследавання. Аб'ём заключэння - 1 старонка.
Спіс літаратуры
Спіс літаратуры афармляецца наступным чынам:
1. У алфавітным парадку
1. Введенская Л. А., Колесников Н. П. от названий к именам. – Ростов-на-Дону: "Феникс”, 1995. – 544 с.
2. Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных имён/ Вступ. ст. и подгот. текста В. М. Воробьёв. – М.: Русский путь, 2004. – 904 с.
2. У наступным парадку:
заканадаўчыя акты (канстытуцыя, кодэкс)
1 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змян. i дап.): прынята на рэсп. рэф. 24 лістап. 1996 г. : афіц. Тэкст. – Мн. : Полымя, 2002. – 93 с.
законы
5 О гражданстве Республики Беларусь: закон Республики Беларусь от 1 авг. 2002 г., № 136-З // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2002. – № 88.– С. 34-35.
дэкрэты
1 О совершенствовании работы с населением: декрет Президента Республики Беларусь от 14 янв. 2005 г., № 2 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2005. – № 7. – С. 3-5.
указы
1 О совершенствовании государственного регулирования аудиторской деятельности: указ Президента Республики Беларусь от 12 февр. 2004 г., № 67 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2004. – № 26. – С. 26-27.
пастанаўленні
2 О некоторых вопросах защиты прав потребителей: постановление Министерства торговли Республики Беларусь от 23 дек. 2004г., № 54 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2005. – № 10. – С. 67-69.
другія нарматыўныя дакументы
3 Инструкция о порядке отражения в бухгалтерском учете налога на добавленную стоимость: утв. постановл. Министерства финансов Республики Беларусь от 16 дек. 2003 г., № 176 // Гл. бухгалтер. – 2004. – № 4. – С. 45-49.
архіўныя дакументы
1 Описание синагоги в г. Минске (план части здания синагоги 1896)// Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). – Фонд 454. – Оп.3. – Д.21. – Л. 18-19.
кнігі аднаго аўтара
1 Смыкоўская, В. І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні [Тэкст] : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. І. Смыкоўская. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 208 с.
кнігі двух і трох аўтараў
2 Михайлушкин, А. И. Экономика: учеб. для вузов / А. И. Михайлушкин, П. Д. Шимко. – 2-е изд., перераб. и доп. – М. : Высш. шк., 2004. – 488 с.
кнігі чатырох і больш аўтараў
1 Основы идеологии белорусского государства: учеб.-метод. пособие для вузов / В. В. Шинкарев [и др.]. – Мн. : БГПУ, 2004. – 150 с.
кнігі без аўтараў
1 Вяселле на Гомельшчыне: фальклорна-этнаграфічны зб. / [Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны; уклад., уступны арт., рэд. : І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак]. – Мн.: ЛМФ "Нёман”, 2003. – 470 с.
матэрыялы канферэнцый
1 "Старообрядчество как историко-культурный феномен”, междуна-родная науч.- практическая конф. (2003; Гомель) Международная научно-практическая конференция "Старообрядчество как историко-культурный феномен”, 27–28 февр. 2003 г.: материалы / редкол. О. Г. Ященко (гл. ред.), О. А. Макушников, А. А. Станкевич. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2005. – 359 с.
устаў
1 Белорусский проф. Союз работников здравоохранения. Устав Белорусского профессионального союза работников здравоохранения: [принят в новой ред. V Пленумом Респ. Ком. Профсоюза работников здравоохранения 27 апр. 1999 г. : доп. и изм. В Устав внес. VI Пленумом Респ. Ком. Белорус, профсоюза работников здравоохранения 29 нояб. 2002 г.]. – Мн. : [б. и.], 2002. – 22 с.
правілы
1 Правила устройства и безопасной эксплуатации грузоподъемных кранов: [утв. Госпроматомнадзором Беларуси 22.08.94 : с изм. и доп., утв. Проматомнадзором 30.06.2000]. – 3-е изд. – Мн. : Диэкос, 2003.– 217 с.
шматтомныя выданні
1 Тихиня, В. Г. Гражданский процесс: [учеб. для студентов вузов по специальностям «Правоведение» и «Экономика и право»]: в 2 т. / В. Г. Тихиня. – Мн., 2002-2003.
асобны том
1 Слоўнік мовы "Нашай Нівы”, 1906-1915: у 5 т. / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; пад рэд. В. П. Лемцюговай. – Мн. : Тэхналогія, 2003.
састаўныя часткі дакументаў
1 Шамякіна, Т. Міфалагема сусветнага дрэва як код прасторава-часавых працэсаў у фальклоры (на матэрыяле замоў [Тэкст] / Т. Шамякіна, М. Афоніна // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: [зб. навук. рт.]. – Мн., 2003. – С. 200–211.
з перыядычных выданняў1 Бутэвіч, А. А самых лепшых час не беражэ : [успаміны пра паэтэсу Яугенію Янішчыц] / Анатоль Бутэвіч // ЛіМ. – 2003. – 21 лістап. (№ 47). – С. 4.
Літаратура ўказваецца на мове арыгіналу.
Рэцэнзія
Рэцэнзія складаецца навуковым работнікам або выкладчыкам ўніверсітэта (каледжа). У рэцэнзіі павінна быць адлюстравана:
- актуальнасць даследавання,
- ступень самастойнасці,
- навізна і актуальнасць даследавання,
- недахопы і слабыя мкесцы даследавання
- і іншае.
Спадзяюся, што мае парады былі карыснымі. Жадаю творчых поспехаў і плённай даследчай работы!!