Аналіз работы дашкольнай адукацыі
Дашкольная адукацыя з’яўляецца першай ступенню сістэмы адукацыі і прызвана забяспечыць рознабаковае развіццё діцяці дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго індывідуальнымі і ўзроставымі асаблівасцямі.
На базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Запясоцкая базавая школа” функцыянуе 1 рознаўзроставая група. Рэалізуюць адукацыйны працэс 2 выхавацелі. Дашкольная група працуе па 5-дзённым рабочым тыдні, з рэжымам знаходжання дзяцей – 10, 5 гадзін: з 7.45 да 18.15. Рэжым работы вызначаны і зацверджаны дырэктарам. Навучанне вядзецца на беларускай мове. У дашкольнай групе створаны ўсе ўмовы для навучання і выхавання: кадравае зябеспячэнне, для групы адведзена 2 пакоі – спальня і ігравая-сталовая. Маюцца добра абсталяваныя ўнутраныя туалеты, ногамойкі, у групе наладжаны падача цёплай вады на ногамойку. Маецца свая кухня. Захоўваецца светлавы і цеплавы рэжым.
Адукацыйны працэс у дашкольных групах арганізаваны і здзяйсняецца па вучэбным плане дашкольнай адукацыі. На працягу года ўстанаўліваюцца канікулы: у пачатку студзеня, у канцы сакавіка, на летні перыяд. У гэты час дзеці наведваюць дашкольныя групы.
Зместам адукацыйнага працэсу ў канікулярны перыяд з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчая, мастацка-эстэтычная дзейнасць дзяцей.
Група працуе па распрацаваным плане, які складаецца на кожны месяц.
Рознаўзроставая дашкольная група (I ступень) – забяспечвае догляд, выхаванне, навучанне, аздараўленне і карэкцыю парушэнняў у развіцці дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.
Камплектаванне груп ажыццяўляецца з улікам асноўных паказчыкаў, прадугледжаных палажэннем, прычым, камплектаванне груп адбывалася на працягу каляндарнага года ў межах вакантных месц. Падставай для залічэння з’яўляюцца накіраванне з РАА і медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці. На кожнае дзіця ў групе выхавацелі аформілі асабовыя справы, з бацькамі дашкольнікаў заключаны дагаворы, на перыяд знаходжання іх у дашкольнай групе. Вядуцца карты адаптацыі дзіцяці ў дашкольнай групе.
У групе створаны неабходныя ўмовы для забеспячэння жыццядзейнасці, навучання, выхавання і развіцця дзяцей. Санітарны стан усіх памяшканняў здавальняючы. Вільготная уборка памяшканняў праводзіцца, тэмпературны рэжым адпавядае санітарным нормам. Мэбля прамаркіравана, аднак не ўся адпавядае антрапаметрычным дадзеным дзяцей у адпаведнасці з нормамі СанПІн (адсутнічае мэбля з фіялетавай маркіроўкай).
Створана прадметна-гульнёвае,развіваючае асяроддзе, якое садзейнічае развіццю пазнавальнай цікавасці дзяцей. Размяшчэнне гульневага, фізкультурнага і іншага абсталявання ў групе забяспечвае кожнаму дзіцяці вольны доступ да гульняў, матэрыялаў. Асноўны гульневы матэрыял размешчаны на адкрытых полках.
У групе забяспечана прысутнасць сучаснай тэматыкі ў гульневым асяроддзі і атрыбуты да сюжэтна-ролевых гульняў. Аднак неабходна папаўняць цэнтры пазнаваўча-практычнай дзейнасці абсталяваннем для правядзення эксперыментаў. Абсталяванне вугалка прыроды праведзена з улікам задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Тэматычныя цэнтры адпавядаюць вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі (метадычным рэкамендацыям Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь).Усе матэрыялы размешчаны па прынцыпу заніравання, у адпаведнасці з узростам дзяцей і прызначэннем, аснашчэнне мікракабінета педагога (дыдактычныя гульні, дапаможнікі, іншыя матэрыялы) сістэматызаваны ў адпаведнасці з адукацыйнымі абласцямі. Вучэбныя праграмы дашкольнай адукацыі і ўзроставым асаблівасцям дзяцей, аднак неабходна забяспечыць змест матэрыялаў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Працэнт ад Пераліку сродкаў выхавання, навучання, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, гульняў і гульневага адсталявання складае 80% (раенны 85%)
Аднак не на належным узроўні вядзецца работа па набыццю метадычнай літаратуры, якая уваходзіць у пералік навукова-метадычнага забеспячэння вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Працэнт забеспячанасці ва ўстанове складае 76% (раенны 86%).
У далейшым неабходна папаўняць і абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу ў адпаведнасці з Пералікам абсталявання для ўстаноў, забяспечваючых атрыманне дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі беларусь 24.09.2007г. № 50 “Аб зацвярджэнні пералікаў абсталявання для ўстаноў, забяспечваючых атрыманне дашкольнай адукацыі”.
Дзейнасць установы дашкольнай адукацыі здзяйсняецца на аснове гадавога плана, у 2022/2023 нав. года вялася работа над рэалізацыяй наступных задач:
- забяспечыць павышэнне якасці работы па захаванню і ўмацаванню здароўя выхаванцаў ў працэсе далучэння іх да здаровага ладу жыцця і спецыяльна арганізаванай дзейнасці;
- удасканаленне звязнай мовы дзяцей праз тэатральна-гульнёвую дзейнасць;
- павысіць якасць работы па развіццю матэматычных здольнасцей праз гульнёвую дзейнасць.
Адукацыйны працэс арганізуецца з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Аднак, педагогі недастаткова выкарыстоўваюць у сваей рабоце сучасныя адукацыйныя тэхналогіі беларускіх аўтараў элементы тэхналогіі Нікашынай Г.А., Хадаковіч Л.С., Шэбека В.Н., Петрыкевіч А.А. і іншых аўтараў, так як у педагогаў адсутнічаюць некаторыя вучэбныя выданні Міністэрства адукацыі РБ, якія забяспечваюць засваенне вучэбнага матэрыялу выхаванцамі ў адпаведнасці з адукацыйнымі абласцямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі. На дадзены момант педагогі часткова папоўнілі навукова-метадычнае забеспячэнне свайго кабінета да 76%.
Аналіз планаў адукацыйнага працэсу з выхаванцамі паказаў, што планаванне здзяйсняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі РБ да 2022/2023 нав.года, тыповага вучэбнага плана і вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Выкарыстоўваецца перспяктыўна-каляндарны від планавання. Планаванне распрацоўваецца сістэматычна, паслядоўна, прадугледжаны розныя віды дзейнасці, змест работы адпавядае ўзросту дзяцей.
Структура планаў адукацыйнага працэсу з выхаванцамі адпавядае метадычным рэкамендацыям. Спецыяльна-арганізаваная дзейнасць плануецца па адукацыйных абласцях на аснове раскладу гульняў, заняткаў на кожны дзень тыдня ў адпаведнасці з вучэбным планам. Указваецца тэма і задачы дзейнасці на кожны занятак, гульню, на кожную падгрупу. У змест планавання ўключаецца: адукацыйная вобласць і від заняткаў; тэма заняткаў; праграмныя задачы(навучальная, развіваючая, выхаваўчая); крыніцы планавання. Планы змяшчаюць цыклаграму сумеснай дзейнасці, у якую ўключаны ўсе абавязковыя кампаненты арганізацыі розных відаў сумеснай дзейнасці педагога і дзяцей на працягу дня ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай, вядзецца ўлік праведзенай з дзецьмі работы на працягу дня па відах дзейнасці, на аснове якога плануецца індывідуальная работа.
У раздзеле “Узаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў” адлюстравана ўзаемадзеянне выхавацелей, далучэнне законных прадстаўнікоў выхаванцаў да ўдзелу ў адукацыйным працэсе.
У рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту выкарыстоўваюцца дапаможнікі вучэбна-метадычнага комплексу “Мае першыя ўрокі”, “свет вакол мяне”, серыя вучэбных наглядных дапаможнікаў “Умей-ка” забяспечанасць 100% . Пры планаванні адукацыйнага працэсу педагогі кіруюцца вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі з грыфам Міністэрства адукацыі РБ.
У мікра-кабінеце педагогаў маецца метадычная літаратура з грыфам Міністэрства адукацыі РБ, перыядычныя выданні, дыдактычны , раздатачны і наглядны матэрыял для правядзення заняткаў. Адсутнічае вугалак для бацькоў.
У ходзе гутаркі з педагогамі ўстаноўлена, што яны валодаюць пытаннямі забяспечанасці адукацыйнага працэсу сродкамі выхавання і навучання ў адпаведнасці з Пералікам. Аднак педагогам рэкамендавана працягнуць работу па набыццю метадычнай літаратуры, уваходзячай у пералік навукова-метадычнага забеспячэння вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, так як працэнт забяспечанасці 76%, што не дазваляе на дастатковым узроўні выкананне вучэбнай праграмы. Таксама неабходна папаўненне мікра-кабінета выхавацелей дыдактычным матэрыялам па адукацыйных абласцях у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.
Аналіз прагледжаных форм работы з выхаванцамі дазваляе зрабіць вывад аб тым, што педагогі валодаюць методыкай правядзення заняткаў, рэжымных момантаў. Змест адукацыйнага працэсу будуецца на прыярытэтным выкарыстанні метадаў і прыемаў, якія садзейнічаюць інтэлектуальнаму, асобаснаму развіццю дзіцяці.
Выхавацелі рэалізуюць асобасна-арыентаваны падыход да дзяцей, улічваюць іх інтарэсы і патрэбнасці, арганізоўваюць дзейнасць па стварэнню сітуацыі поспеху для кожнага выхаванца, выкарыстоўваюць разнастайныя прыемы, якія актывізуюць увагу дзяцей, даступна падаюць матэрыял.
На ўсіх занятках матэрыял больш падаецца праз гульнёвыя моманты. Выхавацелі (Рабікава Г.І., Дарошка Г.А.) пры навучанні грамаце фарміруюць паняцце пра слова як назву прадмета, дзеяння. Вучаць дзяцей услухоўвацца ў слова, адрозніваць словы на слых, вызначаць доўгія і кароткія словы (дом – дарога), падбіраць словы на зададзены гук.
Дзеці вучацца дзяліць словы на склады, лічыць колькасць складоў. Выхаванцы ведаюць, што слова мае сваё значэнне.
Пры навучанні чытанню выхавацелі знаёмяць дзяцей з літарамі і гукамі, шмат часу адводзіцца на характарыстыку гукаў. Яны вучаць вымаўляць правільна гукі. Па меры азнаямлення з кожнай літарай дзеці вучацца чытаць разам з вядомымі ім галоснымі, гэта значыць авалодваюць навыкамі чытання простага склада, потым слова (ма, мы, ні – мама, мыла, кіт, сом – словы простай структуры).
З выхаванцамі праводзяцца практыкаванні па развіццю маторыкі і кардынацыі рухаў рукі.
Выхавацелі фарміруюць у дзяцей рухальныя, зрокавыя і слухальныя ўяўленні і элементарныя графічныя уменні, неабходныя для авалодвання пісьмом (напісанне прамых, нахільных, хвалістых ліній, авалаў, петляў і інш.).
На занятках па матэматыцы выхавацелі (Рабікава Г.І., Дарошка Г.А.) знаёмяць дзяцей з элементамі вылічальнай дзейнасці (складанне, адыманне) фарміруюць такія паняцці, як “4-вугольнік”, “трохвугольнік”, знаёмяць з пабудовай фігур. Дзеці вучацца (і ўмеюць) лічыць колькасць прадметаў, пальчыкі на руцэ. Дзеці малююць чатырохвугольнік, трохвугольнік ,вучацца параўноўваць лікі (1 і 2, 3 і 4) разумеюць “больш” , “менш”.
Кіруючы вучэбнай дзейнасцю, выхавацелі зыходзяць з прыроды дзіцяці, абапіраюцца на поліматывацыю, гэта значыць не толькі чыста вучэбныя, але і значымыя для дашкольнікаў матывы – гульневыя, пазнаваўчыя, спаборніцкія.
Важная месца на занятках удзяляецца дыдактычным гульням. Выхавацелі (Рабікава Г.І., Дарошка Г.А.) прыдаюць вучэбнаму працэсу пашуковы характар. Ва ўзаемадзеянні з дзецьмі Ганна Іванаўна, Ганна Андрэеўна перад выхаванцамі ставяць пытанні тыпу: “Што адбудзецца, калі…”, Чаму…?” Вучэбны працэс будуюць так, каб актывізаваць дзіцячую дзейнасць. На занятках выхавацелі ўдзяляюць увагу фарміраванню вучэбных уменняў і навыкаў – як спецыфічных,звязаных з навучаннем матэматыцы, пісьму, чытанню, так і абагуленых (уменне слухаць і чуць, уменне мадэліраваць, уменне разумець вучэбны матэрыял і інш.).
Вядома, не ўсе дзеці аднолькава паспяхова авалодваюць гэтай новай для іх вучэбнай дзейнасцю, тым не менш яны рыхтуюцца да школы.
Выхавацелямі праводзіцца работа з бацькамі. На бацькоўскіх сходах разглядаюцца актуальныя пытанні. Праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, Новаму году, 8 сакавіку і іншым святам. Праводзіцца работа , накіраваная на ахову дзяцінства, выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”. Разам з тым, выхавацелям і педагогу сацыяльнаму праводзіць і далей работу, накіраваную на выяўленне сямейнай неблаганадзейнасці, праводзіць тлумачальную работу з бацькамі на бацькоўскіх сходах аб выкананні абавязкаў па выхаванню дзяцей, знаёміць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18.
Аналіз умоў, створаных на базе дашкольнай групы для рэалізацыі адукацыйнага стандарта “Дашкольная адукацыя“, паказаў на неабходнасць папаўнення прадметна-развіваючага асяроддзя цацкамі новага пакалення, атрыбутамі для сюжэтна-ролевых гульняў у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі выхаванцаў, няма дастатковай колькасці дэманстрацыйнага і раздатачнага матэрыялу. У сувязі з гэтым неабходна актывізаваць работу з бацькамі, з шэфамі па аказанню спонсарскай дапамогі для забеспячэння адукацыйнага асяроддзя неабходным абсталяваннем, так як прадметна-развіваючае асяроддзе ў дашкольнай групе забяспечана на 63 % .
Перад выхавацелямі дашкольных групп стаяць наступныя задачы:
- ахоп усіх дзяцей-5-годак дашкольным выхаваннем;
- стварэнне ўмоў для захавання здароўя выхаванцаў, зніжэння паказчыкаў захворвання;
- актывізацыя работы з бацькамі;
- правядзенне кансультацый, круглых сталоў па пытаннях выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту і падрыхтоўкі іх да школы;
- зніжэнне пропускаў наведвання дашкольных груп;
- правядзенне карэкцыйна-развіваючых заняткаў з праблемнымі дзецьмі;
- пры арганізацыі адукацыйнага працэсу:
- выкарыстоўваць у рабоце ТСН , элементы сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;
- папаўняць цэнтры пазнаваўча-практычнай дзейнасці абсталяваннем для правядзення эксперыментаў і дэманстрацыйным матэрыялам, адпавядаючым сучасным патрабаванням сістэматызацыі матэрыялу па адукацыйных абласцях вучэбнай праграмы.