ШМА прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
Павлюковец Елена Александровна
Кл. руководитель 9-го класса
Зацвярджаю
Намеснік дырэктара па НВР: В.У.Ляшкевіч
« 29 » верасня 2022
План работы
метадычнага аб’яднання настаўнікаў
прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
ДУА “Запясоцкі дзіцячы сад-базавая школа”
на 2022/2023 навучальны год
у рамках рэалізацыі метадычнай тэмы
“Стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыйнага працэсу праз развіццё інфармацыйнай культуры педагагічнага калектыву ўстановы ”
Кіраўнік
Клаўшын Аляксей Аркадз’евіч настаўнік матэматыкі
ДУА “Запясоцкі дзіцячы сад-базавая школа”
І кваліфікацыйная катэгорыя,
Т Э М А
Удасканаленне прафесійнай дзейнасці педагогаў праз выкарыстанне сучасных тэхналогій візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў адукацыйным працэсе і рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў
М Э Т А
- стварэнне умоў для прафесійнага росту настаўнікаў-прадметнікаў, удасканалення іх прадметна-метадычнай падрыхтоўкі ва ўмовах абноўленага зместу адукацыі
ЗАДАЧЫ:
- забяспечыць якасную рэалізацыю нарматыўных прававых дакументаў, метадычных рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі, у адукацыйным працэсе;
- арганізаваць абмен вопытам па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, вывучэнні і выкарыстанні на практыцы дыдактычнага патэнцыялу візуальных сродкаў у сучасных тэхналогіях навучання;
- аказваць метадычную дапамогу ў арганізацыі работы з высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд, інтэлектуальных і творчых конкурсаў, карэкцыйнай работы з вучнямі, якія маюць праблемы ў засваенні прадметных ведаў;
- аналізаваць вынікі удзелу вучняў у прадметных алімпіядах і конкурсах, вынікі выпускных экзаменаў.
Пасяджэнне 1. Дата правядзення: 30.08.2022
Тэма: Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2022/2023 навучальным годзе.
Мэта: пазнаёміць педагогаў з нарматыўнымі і вучэбна-метадычнымі дакументамі прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў новым навучальным годзе для выкарыстання ў педагагічнай дзейнасці
Задачы:
- садзейнічаць вывучэнню асноўных нарматыўных і вучэбна-метадычных дакументаў у новым навучальным годзе;
- садзейнічаць практычнаму прымяненню нарматыўных і вучэбна-метадычных дакументаў у новым навучальным годзе;
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
1. Навукова-метадычны блок:
1.1. Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага пацэсу ў 2022/2023 навучальным годзе (Ляшкевіч В.У., нам.дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце)
2. Вучэбна-метадычны блок
2.1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2021/2022 навучальны год
Клаўшын А.А.,кіраўнік аб’яднання.
2.2. Азнаямленне і аналіз інструктыўна-метадычных пісьмаў МА РБ, якія вызначаюць дзейнасць настаўнікаў у новым 2022/2023 навучальным годзе
Малчанава А.У.,настаўнік геаграфіі.
2.3. Агляд навінак метадычнай літаратуры па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ( Палубец В.У., школьны бібліятэкар)
3. Практычны блок
3.1. Узгадненне каляндарна-тэматычных планаў па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла і зацвярджэнне плана-графіка работы МА на 2021/2022 навучальны год.(Клаўшын А.А.,настаўнік матэматыкі)
3.2. Прыняцце рэкамендацый
Літаратура:
- ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі»
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. № 243-3 (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2016 № 404-З)
- Правілы правядзення атэстацыі вучняў.
- Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
Пасяджэнне 2. Дата правядзення: лістапад
Тэма: Новыя падыходы да мадэлявання ўрокаў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій візуалізацыі вучэбнай інфармацыі
Мэта: азнаямленне з сучаснымі тэхналогіямі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на вучэбных занятках па прадметах прыродазнаўча – матэматычнага цыкла
Задачы:
- Стварэнне неабходных умоў для арганізацыі дзейнасці вучняў на ўроках;
- Укараненне сучасных тэхналогій візуалізацыі вучэбнай інфармацыі для арганізаціі пазвальнай дзейнасці.
Форма правядзення: метадычны семінар
1. Навукова-метадычны блок:
1.1 Выкарыстанне сучасных тэхналогій візуалізацыі вучэбнай інфармацыі
на вучэбных занятках па прадметах прыродазнаўча – матэматычнага цыкла (Якушэвіч Я.А.)
2. Вучэбна-метадычны блок
2.1 Сучасныя тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі па фізічнай культуры і здароўю (Санец І.М.) .
2.2 Сучасныя тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі па хіміі, біялогіі і геаграфіі (Малчанава А.У.)
2.3 Сучасныя тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі па фізіцы і матэматыцы (Клаўшын А.А.)
3. Практычны блок
3.1 Распрацоўка метадычных рэкамендацый па выкарыстанню тэхналогій візуалізацыі вучэбнай інфармацыі. (Клаўшын А..А., настаўнік матэматыкі)
3.2.Адкрыты ўрок па геграфі (Малчанава А.У.)
3.3. Самааналіз і аналіз урока членамі МА настаўнікам урока.
3.4. Прыняцце рэкамендацый
Літаратура:
- Артюхина М.С., Артюхин О.И., Клешнина И.И. Аппаратная составляющая интерактивных технологий образовательного назначения // Вестник Казанского технологического университета. – 2014. – Т. 17. – № 8. – С. 308-314.
- Арюткина С.В., Напалков С.В. О способе реализации требований ФГОС по математике посредством использования тематических образовательных Webквестов // Информационные технологии в обеспечении федеральных государственных образовательных стандартов: материалы Международной научно-практической конференции. – Елец, 2014. – С. 80-85.
- Воронова Е.Н. Организация самостоятельной учебной деятельности студентов как фактор повышения качества педагогического процесса // Язык и мир изучаемого языка. – 2011. – № 1. – С. 125-127.
- Максимова Н.А. Проблемы проектирования региональных образовательных порталов // Фундаментальные исследования. – 2014. – № 9-6. – С. 1343-1346.
Пасяджэнне 3. Дата правядзення: сакавік
Тэма: Выкарыстанне метадаў і прыёмаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў мэтах развіцця пазнавальных інтарэсаў вучняў, фарміравання матывацыі да вывучэння прадмета
прадметаІнфаграфіка-гэта візуальна-спрошчанае ўяўленне складаных дадзеных, накіраванае на ўзбуджэнне цікавасці і перадачу інфармацыі ў зразумелай, даступнай формаў
Форма правядзення: абмен вопытам
Мэта:
Пазнаёміцца з метадамі і прыёмамі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў мэтах развіцця пазнавальных інтарэсаў вучняў, фарміравання матывацыі да вывучэння прадмета
Задачы:
- вызначэнне найбольш эффектыўных метадаў і прыёмаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў мэтах развіцця пазнавальных інтарэсаў вучняў, фарміравання матывацыі да вывучэння прадмета
- выкарыствнне метадаў і прыёмаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў мэтах развіцця пазнавальных інтарэсаў вучняў
Форма правядзення: абмен вопытам
1. Навукова-метадычны блок:
- 1.1 Тэхналогія візуалізацыі: ад тэорыі да практыкі (Малчанава А.У.)
2. Вучэбна-метадычны блок
2.2 Візуалізацыя як сродак матываці навучання і павышэння паспяховасці
(Собаль Е.Р.)
3. Практычны блок
3. 1.Распрацоўка метадычных рэкамендацый
3. 2.Адкрыты ўрок па матэматыцы (Якушэвіч Я..А.)
3. 3.Самааналіз і аналіз адкрытага ўрока
3. 4.Прыняцце рэкамендацый
Літаратура:
1. Бершадский, М.Е. Дидактические и психологические основания
образовательной технологии /М.Е. Бершадский, В.В. Гузеев – М.:
Центр «Педагогический поиск», 2003. – 256 с.
2. Гузеев, В.В. Теория и практика интегральной образовательной
технологии / В.В. Гузеев – М.: Народное образование, 2001. – 224 с.
3. Гузеев, В.В. Методы и организационные формы обучения /В.В.
Гузеев – М.: Народное образование, 2001. – 84 с.
4. Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии – 2 / Н.И.
Запрудский – Минск: «Сэр-Вит», 2010. – 256с.
Пасяджэнне 4. Дата правядзення: май
Тэма: Выніковае паседжанне МА настаўнікаў-прадметнікаў за 2021/2022 навучальны год. Дыягностыка запытаў настаўнікаў на наступны навучальны год.
Мэта:.Аналіз метадычнай работы. Задачы на новы навучальны год . Абмеркаванне вынікаў вучэбнай дзейнасці ў адпаведнасці з праграмамі па прадметах. Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў праз самаадукацыйную дзейнасць
Задачы:
- садзейнічаць вывучэнню і прымяненню на практыцы патрабаванняў да сучаснага ўрока;
- удасканаленне навыкаў прымянення сучасных ІКТ у правядзенні ўрока;
- абмен вопытам работы.
Форма правядзення: метадычны дыялог
1. Навукова-метадычны блок:
1.1. Нарматыўна-прававая база правядзення выпускных экзаменаў
2. Вучэбна-метадычны блок
2.1 Панарама вопыту. Справаздача па тэмах самаадукацыі настаўнікаў
3. Практычны блок
3.1. Прыняцце рэкамендацый.
3.2. Аналіз выканання вучэбных праграм ў адпаведнасці з каляндарна-тэматычным планаваннем. Аналіз метадычнай работы. Задачы на новы навучальны год .Перспектыўнае планаванне работы ШМА настаўнікаў-прадметнікаў на наступны навучальны год.
3.4 Справаздача аб рабоце і ацэнка дзейнасці МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла за 2020/2021 навучальны год
Клаўшын А.А., кіраўнік метадычнага аб’яднання
Літаратура:
- ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі»
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. № 243-3 (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2016 № 404-З)
- Правілы правядзення атэстацыі вучняў.
- Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
Кіраўнік метадычнага аб’яднання Клаўшын А.А.