Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

ШМА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў дашкольнай групы

Дата: 11 октября в 13:27

ЗАЦВЯРДЖАЮ ---------------

                                                                                                 намеснік дырэктара па

                                                                                                       навуч.-выхаваўчай рабоце

                                                                                       Ляшкевіч В. У.

План работы

метадычнага аб’яднання  настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў дашкольнай групы

Дзяржаўнай установы адукацыі “Запясоцкі дзіцячы сад-базавая школа”

на 2018/2019 вучэбны год

Тэма: “Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”

 Мэта: павышэнне  ўзроўню педагагічнага майстэрства   настаўнікаў пачатковых класаў сродкамі вучэбных  прадметаў на І ступені  агульнай сярэдняй адукацыі 

Задачы:

1. Выкарыстанне сучасных метадаў і адукацыйных тэхналогій на ўроках на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Развіццё творчага патэнцыялу асобы малодшага школьніка на ўроках

3. Удасканаленне ўменняў праектавання і канструявання адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

4. Выяўленне ключавых кампетэнцый, вызначаючых высокі ўзровень прафесіяналізма сучаснага педагога.

5. Захаванне і ўмацаванне здароўя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Паседжанне №1

Арганізацыйнае. Вывучэнне навінак педагагічнай літаратуры.

Тэма: Арганізацыя адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 нав. годзе.

Мэта: павышэнне прафесійнага і культурнага ўзроўню настаўнікаў

 Форма работы: інструктыўна-метадычны агляд

Дата: жнівень 2018

Навукова-метадычны блок

  1. Сучаснае нарматыўна-прававое, навукова-метадычнае і інфармацыйнае  забеспячэнне адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе.

                                        / Настаўнік пачатковых класаў Харашун Г. І./

Вучэбна-метадычны блок

  1. Узгадненне каляндарна –тэматычнага планавання.
  2. Зацвярджэнне плана  работы МА на 2018/2019 год.

                                        / Настаўнік пачатковых класаў Харашун Г. І./

  1. Характарыстыка новых ВМК па вучэбных прадметах для  І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівасці работы з імі.

                                                        /Настаўнік пачатковых класаў Санец Л.Р./

Практычны блок

  1. Распрацоўка і правядзенне ўваходных кантрольных работ

                                                                             / Настаўнікі пачатковых класаў/

Паседжанне №2

 Тэма:  «Фарміраванне  чытацкай кампетэнцыі» 

Мэта: выкарыстанне сучасных інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 Форма работы: семінар-практыкум

 Удзельнікі паседжання: настаўнікі пачатковых класаў, выхавацелі дашкольнай установы, намеснік дырэктара

Дата: лістапад

Навукова-метадычны блок

  1. Асаблівасці вывучэння рускай мовы і літаратурнага чытання ў 4 класе ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання ў 2018/2019 н.г.

                                                             /Настаўнік пачатковых класаў Санец Л.Р./

Вучэбна-метадычны блок

  1. Фарміраванне чытацкай кампетэнтнасці як сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў для эфектыўнага выканання маўленча-камунікатыўнай, чытацкай і літаратурна-мастацкай дзейнасці на ўроках літаратурнага чытання.

/Настаўнік пачатковых класаў Дарошка К.В./

  1. Арганізацыя літаратурна-творчай дзейнасці вучняў на ўроках літаратурнага чытання на аснове прачытаных твораў.

                                        / Настаўнік пачатковых класаў Харашун Г. І./

Практычны блок

  1. Наведванне адкрытага ўрока “Павышэнне вучэбнай і творчай матывацыі вучняў праз выкарыстанне сучасных тэхналогій”   ў 3 класе.   

                                         /Настаўнік пачатковых класаў Дарошка К.В./

Паседжанне №3

Тэма:    «Павышэнне кампетэнтнасці педагогаў – шлях павышэння кампетэнтнасці вучняў»

 Мэта: павышэнне ўзроўня прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе.

 Форма работы:  круглы стол

 Удзельнікі паседжання: настаўнікі пачатковых класаў, выхавацелі груп падоўжанага дня

Дата: студзень

Навукова-метадычны блок

  1. Фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў (планавання, кантролю і ацэнкі) на вучэбных занятках.

                                                  /Настаўнік пачатковых класаў Санец Л.Р./

Вучэбна-метадычны блок

  1. Функцыянальныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў для фарміравання кампетэнцый, забеспячэння адукацыйных вынікаў вучэбнай дзейнасці.

                                                            /Настаўнік пачатковых класаў Харашун Г. І./

Практычны блок

  1.  Планаванне і правядзенне прадметнай дэкады.
  2. Наведванне адкрытага мерапрыемства ў дашкольнай групе.

                                                   /Выхавацель дашкольнай групы Дарошка Г.А./

Паседжанне №4

Тэма:    “Вынікі дзейнасці педагагічнага калектыва пачатковай школы па ўдасканаленню адукацыйнага працэсу”      

 Мэта: стварэнне ўмоў для аптымальнага завяршэння навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 Форма работы: семінар-практыкум

 Удзельнікі паседжання: настаўнікі пачатковых класаў, выхавацелі, 

 псіхолаг, сацыяльны педагог

Дата: сакавік

Навукова-метадычны блок

  1. Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў пры праектаванні і правядзенні вучэбных заняткаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

                                                             /Настаўнік пачатковых класаў Рай Г. С./

Вучэбна-метадычны блок

1.Маніторынг паспяховасці вучняў 4 класа. Рэкамендацыі настаўнікам-прадметнікам.

                                                             /Настаўнік пачатковых класаў Санец Л.Р./

Практычны блок

  1. Творчая справаздача па рабоце над тэмай самаадукацыі

/ Кіраўнік МА Харашун Г.І., усе настаўнікі МА, выхавацелі ДУ/

Кіраўнік МА                           Харашун Г.І.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.