С Т А Т У Т
даследчага грамадства вучняў ДУА “Запясоцкая базавая школа”
Мэты, задачы , напрамкі работы.
Даследчае грамадства вучняў - дабравольнае творчае аб’яднанне вучняў, якія імкнуцца ўдасканальваць свае веды ў пэўнай вобласці навукі, вучэбнага прадмета, развіваць свой інтэлект, набываць уменні і навыкі даследчай дзейнасці пад кіраўніцтвам настаўнікаў. Грамадства ажыццяўляяе сваю дзейнасць праз сваіх членаў.
Мэтай стварэння грамадства вучняў з’яўляецца выяўленне і падтрымка адораных дзяцей, развіццё іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей, падтрымка навукова-даследчай дзейнасці вучняў.
Асноўныя задачы грамадства:
фарміраванне сістэмы навуковых поглядаў вучняў;
развіццё інтарэсу да даследаванняў навакольнага і сацыяльнага асяроддзя;
развіццё асобы, здольнай да самаактуалізацыі у пастаянна змяняючыхся умовах, якая адрозніваецца гуманістычным бачаннем навакольнага свету;
стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць павышэнню ўзроўня адукаванасці вучняў;
прапаганда ведаў аб навакольным свеце;
удзел у праводзімых у рамках дзейнасці школы раенных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях, навукова-практычных семінарах.
Напрамкі дзейнасці:
арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў;
арганізацыя семінараў, канферэнцый у рамках дзейнасці школы;
арганізацыя і ажыццяўленне кантактаў з прадстаўнікамі грамадскіх рухаў, іншых адукацыйных устаноў рэспублікі;
удзел у выпрацоўцы рашэнняў, якія тычацца ўнутранага жыцця школы;
распаўсюджванне і прапаганда матэрыялаў аб сваей дзейнасці.
Структура даследчага грамадства
Членам грамадства вучняў можа стаць любы вучань школы, які рэкамендаваны настаўнікам школы.
Кіруючым органам даследчага грамадства з’яўляецца савет даследчага грамадства, які ўключае ў свой склад вучняў 8-9 класаў, кіраўнікоў творчых метадычных аб’яднанняў з ліку настаўнікаў школы, вучняў якія выступаюць у якасці навуковых кансультантаў.
На чале грамдства стаіць старшыня,які выбіраецца на канферэнцыі з ліку вучняў школы. Савет грамадства на чале са старшынёй плануе, кардынуе і ажыцяўляе кантроль за дзейнасцю прадметных секцый.
Рашэнні, якія прымае Савет школы, з’яўляюцца абавязковымі для усіх яго членаў. Савет грамадства для ажыццяўлення сваей дзейнасці збіраецца не радзей аднаго разу ў чвэрць.
Даследчае грамадства вучняў складваецца з 3 секцый: фізіка-матэматычнай, гісторыка-філалагічнай і прыродазнаўчай. Кіруе работай кожнай прадметнай секцыі настаўнік школы, які рэкамендаваны ТМА настаўнікаў. У рамках дзейнасці даследчага грамадства вучняў ажыццяўляе работу экспертны савет. У склад экспертнага савета ўваходзяць кіраўнікі творчых метадычных аб’яднанняў, намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце. Галоўная задача членаў экспертнага савета заключаецца ў аказанні прафесійнай кансультатыўнай дапамогі вучням у працэсе работы.
У канцы навучальнага года праводзіцца заключная канферэнцыя, на якой старшыня дакладвае аб праведзенай рабоце за год, а таксама вызначаюцца і ўзнагароджваюцца пераможцы. Даследчае грамадства вучняў зацікаўлена ў пашырэнні ліку сваіх членаў і ўдзельнікаў.
Арганізацыйная і фінансавая падтрымка даследчага грамадства ажыццяўляецца педагагічным калектывам і адміністрацыяй школы.
Статут прыняты на пасяджэнні педагагічнага (калектыва) савета і на пасяджэнні членаў даследчага грамадства вучняў.
Палажэнне
аб навукова-даследчай рабоце вучняў
ДУА “Запясоцкая базавая школа”
над індывідуальнымі даследчымі тэмамі
Мэты і задачы даследчай дзейнасці вучняў.
(Вызначаны Статутам даследчага грамадства вучняў):
фарміраванне сістэмы навуковых поглядаў вучняў;
развіцё інтарэсу да навакольнага і сацыяльнага асяроддзя;
развіццё асобы, здольнай да самаактуалізацыі у пастаянна змяняючыхся сацыякультурных умовах, якая адрозніваецца гуманістычным бачаннем навакольнага свету;
стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць павышэнню ўзроўня адукаванасці вучняў;
прапаганда ведаў аб наваколным свеце;
удзел у праводзімых у рамках дзейнасці школы, раенных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях, навукова-практычных семінарах.
База даследаванняў.
У школе у рамках факультатываў, гурткоў, індывідуальных кансультацый з настаўнікамі, вучнямі-кансультантамі.
Арганізацыя работы вучняў над індывідуальнымі даследчымі тэмамі.
3.1. Дзейнасць вучняў арганізуецца па секцыях дзейнічаючага ў школе даследчага грамадства вучняў:
эколага-біялагічная (біялогія, хімія, геаграфія);
філалагічная;
дакладных навук (фізіка, матэматыка, інфарматыка);
пачатковых класаў.
3.2. Дзейнасць вучняў дыферэнцыруецца па розных узроўнях складанасці, зыходзячы з фонда прадметных ведаў, уменняў і навыкаў:
- для вучняў 2-4 класаў;
для вучняў 5-7 класаў;
для вучняў 8-9 класаў.
3.3. Удзельнікі работы над індывідуальнымі даследчымі тэмамі могуць быць арганізаваны у групы ці працаваць самастойна.
3.4. Кожны вучань 2-9 класаў выбірае тэму для індывідуальнай даследчай работы з прапанаванага спісу тэм, кіруючыся сваімі пазнавальнымі інтарэсамі, магчымасцямі, а таксама рэкамендацыямі бацькоў, класных кіраўнікоў, настаўнікаў-прадметнікаў.
3.5. Па выніках работы над індывідуальнымі даследчымі тэмамі вучні прадстаўляюць творчыя справаздачы за канкрэтны перыяд часу. Формы справаздачы могуць быць рознымі:
рэферат;
справаздача па эксперыменту;
мадэль, макет (прыбора, устаноўкі і г.д.)
стварэнне фотаматэрыялаў (альбомаў, набора слайдаў з анатацыямі і г.д.)
узоры дзіцячай мастацкай творчасці ( цацкі , малюнкі, вырабы і г.д.)
Справаздача прадстаўляецца на пасяджэннях секцый даследчага грамадства вучняў. У працэсе работы вучняў над тэмамі магчымасць для правядзення выставак, конкурсаў, канферэнцый , дыспутаў, экскурсій і г.д.
Функцыі кансультантаў па рабоце над індывідуальнымі даследчымі тэмамі.
Кансультантамі па рабоце над тэмамі могуць быць школьныя настаўнікі, бацькі вучняў, кіраўнікі факультатываў, гурткоў, секцый.
Абавязкі кансультантаў:
прадстаўленне праграмы для індывідуальнай дзейнасці вучняў, якія уключаюць апісанне ўсяго працэса навучання ў секцыі;
аказванне дапамогі вучням у падборы літаратуры і складанні плана работы над тэмай.
Па выніках работы праводзяцца абарона творчых справаздач па індывідуальных даследчых тэмах на заключнай канферэнцыі.
Лепшыя работы вучняў могуць быць узнагароджаны :
дыпломамі і граматамі;
каштоўнымі падарункамі.
Вучням, работы якіх з’яўляюцца найбольш цікавымі, прадстаўляецца права выступаць на пасяджэннях і канферэнцыях навуковых вучнёўскіх таварыстваў іншыш школ раёна. А таксама на семінарах і канферэнцыях, праводзімых на базе навучальных устаноў раена.
Савет
даследчага грамадства
Струк Кацярына, вучаніца 8 класа.
Малчанава Алена Уладзіміраўна – настаўніца геаграфіі і біялогіі , 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Клаўшына Галіна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Санец Алена МІхайлаўна- настаўнік рускай мовы і літаратуры, кіраўнік МА гісторыка-філалагічнага цыкла, 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Шантар Іван, вучань 7класа.
Ярмоліна Наталля Макараўна, настаўнік англійскай мовы, 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Экспертны савет
даследчага грамадства
Ляшкевіч Валянціна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце.
Рай Галіна Станіславаўна, настаўнік пачатковых класаў, 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Малчанава Алена Уладзіміраўна, настаўніца геаграфіі , 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Санец Алена Міхайлаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, кіраўнік МА гісторыка-філалагічнага цыкла, 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Харашун Ганна Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў, 1 кваліфікацыйная катэгорыя.
Тэмы даследчых работ:
1. Пра што расказваюць прозвішчы вучняў школы
2. Мясцовыя мянушкі: гісторыя іх паходжання
3. Англійскія надпісы на адзенні. Экстралінгвістычны фактар, які ўплывае на культуру падлеткаў